Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.

Космас як прадчуванне   / Чайкоўская, Вольга /

У кастрычніку 2013 года беларуская грамадскасць адзначае 125-годдзе мастака, аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, даследчыка, археолага, пісьменніка і вечнага летуценніка Язэпа Драздовіча. «Вельмі цікава, як адну і тую ж тэму Язэп Драздовіч мог распрацоўваць па-рознаму. Гэта можна лёгка параўнаць: некаторыя творы знаходзяцца ў нашым музеі, некаторыя — у Нацыянальным гістарычным музеі, некаторыя — у музеях Вільнюса, у Глыбокім, у музеі Акадэміі навук Беларусі», — распавядае Вольга Архіпава, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Источник: Звязда,   19.10.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Свае супраць сваіх   / Чайкоўская, Вольга /

22 чэрвеня - дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзень, калі пайшоў з жыцця народны пісьменнік Беларусі, вялікі гуманіст, выдатны філосаф Васіль Быкаў. Менавіта яго жыццю і творчасці, у якой лейтматывам гучыць тэма вайны, была прысвечана вечарына памяці, якую днямі ладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   22.06.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Заўжды жывы   / Чайкоўская, Вольга /

У мінулым годзе да 130-годдзя вядомага беларускага архітэктара Іосіфа Лангбарда ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава, на якой упершыню былі экспанаваны эскізы і малюнкі Лангбарда, што захоўваюцца ў музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі ўсе мінскія стварэнні архітэктара (Оперны тэатр, Дом урада, Дом афіцэраў, галоўны корпус Акадэміі навук Беларусі, кінатэатр "Перамога" — пабудаваны ўжо ў пасляваенны перыяд) былі ў той ці іншай ступні пашкоджаны, ён з імпэтам узяўся іх аднаўляць. І сцвярджаў, што асновай архітэктуры Беларусі з´яўляецца вывучэнне старажытных помнікаў беларускай культуры.

Источник: Звязда,   19.03.2013
Рубрика: История НАН
Кніга ідзе ў “Фэйсбук”, альбо Чаму ў бібліятэк ёсць будучыня?   / Чайкоўская, Вольга /

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі распавядаюць аб новых магчымасцях інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання.

Источник: Звязда,   15.09.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Ці будзеце вы адчуваць сябе багатым, калі ў вашай хаце з’явіцца Слуцкі пояс?   / Чайкоўская, Вольга /

Сярод адказаў на гэтае пытанне гучыць таксама меркаванне Аляксандра Кавалені, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   08.06.2012
Рубрика: Сотрудники НАН